У Мінску выступіць Шакіра

Выступ можа адбыцца 19 траўня ў сталічнай “Мінск-Арэне”.

Адзначым, што канцэрт сапраўды ўнесены ў расклад тура на сайце спявачкі. Канцэрт адбудзецца ў межах тура з праграмай «The Sun comes out», з якой спявачка зараз гастралюе па Лацінскай Амерыцы. Еўрапейскі тур Шакіры стартуе 5 траўня ў Будапешце.

Шакіра абяцае ўразіць сваіх прыхільнікаў энергіяй жывога гучання і пульсуючым відовішчам, якія выходзяць за межы ўяўлення, ашаламляльнымі сцэнічнымі дэкарацыямі і ўнікальным канцэртным абсталяваннем.

Яе шоў-- гэта энергетычны кактэйль поп-музыкі, рока і лацінаамерыканскай музыкі, падкрэсліваюць арагнізатары.

Квіткі на шоў Шакіры ў Мінску з'явяцца ў продажы з 28 лютага.

Фота: vivagoal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі