У Мінску адзначаць юбілей паўстання Каліноўскага

Гэта адно з шэрагу мерапрыемстваў у межах Года Каліноўскага. Нагадаем, што сёлета акурат спаўняецца 150 гадоў з часу вядомага паўстання.

Дзень 1 лютага для вечарыны абраны не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень выйшаў зварот Літоўскага правінцыяльнага камітэта на чале з Кастусём Каліноўскім да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу. А 2 лютага — дзень народзінаў Каліноўскага.

На вечарыне чакаецца выступ гісторыка Алеся Смаленчука, які распавядзе пра паўстанне. Таксама выступяць Аляксандр Мілінкевіч і Уладзімір Някляеў. Пасля гэтага адбудзецца канцэрт.

Плануецца таксама падпісаць паштоўкі палітвязням з выявамі, прысвечанымі падзеям 1863 года.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі