У Ляхавіцкім раёне за 200 тысяч долараў прадалі палац

Як паведамляе Іntex-press, палацава-паркавы комплекс "Савейкі", па дадзеных сайта Брэсцкага аблвыканкама, набылі на адкрытым аўкцыёне 12 лютага.

За два гады кошт палацу знізіўся ўдвая: у 2011 годзе старадаўні маёнтак прапаноўвалі за амаль 400 тысяч долараў.

Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў вёсцы Савейкі быў сфармаваны ў канцы ХVIII —пачатку XIX стагоддзя. У свой час ён належыў Бенігсенам і Чапскім. Хто ж з'яўляецца новым гаспадаром сядзібы, пакуль не паведамляецца.