У кліпа "По ветру" з'явіўся працяг

У гурта “Без Білета” з’явіўся міні-фільм пад назвай “Давай не возвращаться”, які прадстаўляе сабой пашыраную версію гісторыі галоўных гераінь кліпа “По ветру”. Шасціхвіліннае відэа пакладзена на музыку Віталя Артыста, у тым ліку на інструментальны трэк “Джуманджы”, які не ўвайшоў у альбом “Афрыка”. Відэа не ўтрымлівае словаў і спецэфектаў. Удзельнікі гурта з’яўляюцца ў кадры аднойчы.

Па словах рэжысёра кліпа Тані Кушнер, “у музычных відэа звычайна надта кароткая і рытмічная нарэзка кадраў”. Аўтару большасці кліпаў “Без Білета” захацелася распавесці гісторы “По ветру” у больш павольным і спакойным тэмпе. Таня спадзяецца, што фэны гурта знойдуць цікавае для сябе ў міні-фільме.

Сам кліп “По ветру” прэтэндуе на тое, каб стаць лепшым відэа ў гісторыі гурта. “Выбары” адбываюцца на дадзены момант на “безбілетнай” старонцы ў Facebook. З 2002 года экранізаваныя ўжо 20 песень “БЕЗ БІЛЕТА”. Пераможца інтэрнет-галасавання будзе вядомы 1 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі