У Іспаніі паводка, ёсць ахвяры

Сярод ахвяраў — двое дзяцей, якія патанулі ў горадзе Пуэрта-Лумбрэрас, паведамляе ВВС. Патокі вады былі такой моцы, што яны перакульвалі машыны, блакавалі дарогі і прымусілі сотні чалавек пакінуць свае дамы.


Найбольш пацярпелі правінцыя Малага на поўдні Іспаніі і гарады Мурсія і Альмерыя на паўднёвым усходзе. Сама меней 600 чалавек давялося эвакуяваць у правінцыі Андалусія.

Тым часам сіноптыкі даюць несуцяшальны прагноз: моцныя залевы з навальніцамі працягнуцца. Паводкі ў Іспаніі змянілі некалькі месяцаў засухі і спёкі, у выніку якой адбыліся дзясяткі тысяч лясных пажараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі