У “Доме правасуддзя” працягнецца працэс Канавалава-Кавалёва

Разгляд справы аб выбуху ў сталічным метро працягнецца выступамі адвакатаў абвінавачаных Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. На паседжанні ў чацьвер яны агучылі некаторыя спрэчныя моманты ў эпізодах сярэдзіны 2000-ых гадоў. У прыватнасці, адвакаты прадставілі суду дакументы з жыллёвага ўпраўлення, паводле якіх ніякіх выбухаў у пад’ездах віцебскіх дамоў не было і рамонт там не праводзіўся. Між тым, па версіі абвінавачвання, Канавалаў і Кавалёў здзейснілі серыю выбухаў у дамах. У іх выніку былі пашкоджаныя пад’езды  па вуліцы Бядулі і вуліцы 39-ай арміі.

Сёння адвакаты працягнуць аспрэчваць заявы абвінавачвання.