У Бруселі нечакана перарваўся саміт ЕС
Ён прысвечаны фінансаваму плану Еўрасаюза на 2014-2020 гады.
Паседжанне пачалося каля першай гадзіны ўначы па беларускім часе са спазненнем з-за двухбаковых сустрэчаў і рознагалоссяў па паказчыках фінансавага плана.
Кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц паведаміў, што першая сесія саміта была перарваная без рашэнняў, яна адновіцца апоўдні 23 лістапада. Ён выказаў сумненне ў тым, што ў выніку будзе дасягнутае пагадненне.
"У мяне склалася ўражанне..., што ёсць шэраг краін ЕС, якія хочуць пагаднення любым коштам, а ёсць тыя, якія не хочуць пагаднення любой цаной. У іх ёсць пытанні аб якасці бюджэта", — адзначыў Марцін Шульц. Ён перакананы, што бакам неабходны кампраміс.
Фота — Fotolia/nito