У Брэсце нечакана дазволілі дэманстрацыю на 1 траўня

“Патэлефанавалі мне асабіста на мабільны тэлефон з Ленінскага РАУС. Супрацоўнік паведаміў, што ведае пра дазвол на дэманстрацыю. Дайшоў ён ужо па пошце і нам. Ствараем невялічкі аргкамітэт. Плануем, як найлепш правесці дэманстрацыю. Збор 1 траўня а 10.30 на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Далей калона пойдзе праспектам і вуліцай Леніна да ўваходу ў гарадскі парк з сімвалічным назовам 1-га траўня”, — сказаў Ігар Маслоўскі.

Арганізатары ў часе сваёй акцыі хочуць растлумачыць, навошта святкуюць Міжнародны дзень салідарнасці працоўных, чаму трэба змагацца супраць кантрактнай сістэмы, якія ёсць у Беларусі іншыя парушэнні правоў чалавека працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі