У Бабруйск прыходзіць МХЛ
11 красавіка створаны хакейны клуб "Дынама-Шыннік". Ён будзе выступаць у Моладзевай хакейнай лізе на лёдзе "Бабруйск-Арэны".
Паводле падпісанай дамовы аб супрацоўніцтве паміж ХК "Дынама-Мінск" і ХК "Шыннік" (Бабруйск) дынамаўская каманда МХЛ з гэтага часу будзе базавацца ў Бабруйску. Зменіцца і назва моладзевай каманды, адзначае сайт babruisk.by. З гэтага часу ў МХЛ будзе выступаць "Дынама-Шыннік". Адным з асноўных спонсараў новай хакейнай каманды будзе завод "Белшына".
У сваю чаргу ХК "Шыннік" здымае сваю каманду з беларускай экстралігі і сканцэнтруецца на працы ў МХЛ.