Троіца вязе ў Брэст сваю "Зімачку"

16 кастрычніка этна-трыа “Троіца” выступіць у Брэсцкім грамадска-культурным цэнтры. Легендарны беларускі гурт прэзентуе брэстаўчанам свой апошні альбом “Зімачка”. Дзякуючы трыа, гледачы змогуць акунуцца ў свет народнай песні і дакрануцца да сваіх каранёў. Нагадаем, пласцінка “Зімачка” з’явілася мінулай вясной і стала беларускім дыскам кампаніі “Вігма”, які прадаецца найлепш. Таксама “Зімачка” атрымала найбольшую колькасць станоўчых галасоў і набыла статус лепшага беларускага альбома першага паўгоддзя 2011 года паводле сайта Experty.by. Альбом быў запісаны ў Варшаве на TR-Studios двойчы намінантам на “Грэмі” гукарэжысёрам Томашам Рагулам. Падчас канцэрта ў Брэсце этна-трыа “Троіца” сыграе песні з “Зімачкі”, а таксама кампазіцыі з папярэдніх альбомаў. Такім чынам, выступ адбудзецца ў Брэсцкім грамадска-культурным цэнтры, на вуліцы Камуністычнай, 3. Кошт квіткоў – 35-40 тысяч рублёў. Пачатак у 17.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі