Toм Уэйтс прадставіў незвычайны кліп (глядзець)

Замест гастроляў, што прадказвалі Тому Ўэйтсу, музыка апублікаваў новы відэакліп на кампазіцыю "Hell Broke Luce", якая ўвайшла ў альбом 2011 года "Bad As Me". Аўтарам страшнага і дзіўнага, а па словах музыкі, “вясёлага і духаўздымаючага" відэа стаў Мэт Мэхурын. А ідэю кліпу падкінуў сам музыка: аднойчы ў яго галаве ўзнік вобраз салдата, які цягне на вяроўцы праз поле свой дом. У запісе кампазіцыі бралі ўдзел гітарысты Марк Рыбат і Кіт Рычардс з The Rolling Stones, Флі з Red Hot Chili Peppers, зразумела, на басе і сын Тома Ўэйтса Кейсі на барабанах.

Фота: www.nnm.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі