Sziget павялічыў лік удзельнікаў

Арганізатары музычнага фестываля Sziget аб’явілі новую порцыю імёнаў удзельнікаў форуму. Да Pulp, Chemicals Brothers, Skunk Anansie, The National, Gogol Bordello, Judas Priest, Interpol, дадаліся Oi Va Voi, Amy Winehouse, Kasabian, Deftones, Within Temptation, Manic Street Preachers, White Lies, La Roux і іншыя.

Сёлета фэст адбудзецца з 10 па 15 жніўня традыцыйна на востраве Абуда ля Будабешта. Фестывальны тыдзень на востраве абыдзецца аматарам свабоды і музыкі ў 140 альбо 170 еўра (разам з кэмпінгам). Пасля 30 красавіка кошты павялічацца на 30 еўра. Аднадзённы фестывальны квіток будзе каштаваць 45 еўра. Квіткі прадаюцца на старонцы фестывалю sziget.hu.

Дарэчы, кожны жадаючы беларус зноў атрымае магчымасць трапіць на Sziget дзякуючы ўжо традыцыйнаму аўтобуснаму туру. Жадаючым гарантуецца добрая кампанія, візавая падтрымка і магчымасць набыць квіток на фэст ужо зараз.

Атрымаць падрабязную інфармацыю пра вандроўку і замовіць тур можна на сайце інфармацыйнага партнёра фэста ў Беларусі Ultra-Music. Гэта было тое, чым жыве шоў-біз падчас святаў!

Фота: Вячаслаў Радзівонаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі