Сёння спаўняецца 425 гадоў Трэцяму Статуту ВКЛ

Трэці (і апошні) са Статутаў Вялікага Княства Літоўскага дзейнічаў амаль 250 гадоў. Ім карысталіся нават некалькі дзесяцігоддзяў пасля пачатку расійскага панавання. У Віцебскай і Магілёўскай губернях ён быў адменены ў 1831 годзе, а ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай — у 1840-м.

Стварэннем Трэцяга Статута кіравалі такія выдатныя дзеячы старабеларускай гісторыі, як канцлер Астафей Валовіч і падканцлер Леў Сапега.

У XVII—XIX стагоддзях перакладаўся на польскую, лацінскую, украінскую, нямецкую, францускую і рускую мовы.

У 1989 выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя" апублікавала комплекснае выданне, прысвечанае Трэцяму Статуту ВКЛ.

Фота — freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі