Свет развітаўся з Эмі Уайнхаўс

У аўторак 26 ліпеня адбылося пахаванне брытанскай спявачкі Эмі Уайнхаўс, паведамляе BBC News.

Жалобная цырымонія прайшла на лонданскіх могілках Эджвэбэры, пасля чаго цела Эмі было крэміраванае ў Голдэрс Грын. Развітацца са спявачкай прыйшлі яе сваякі і блізкія сябры — усяго каля 400 чалавек. Сярод прысутных былі бацькі Эмі, яе бойфрэнд Рэг Трэвіс, прадзюсар Марк Ронсан і спявачка Кэлі Осбарн. Апошняя, гэтак жа, як і некаторыя іншыя дзяўчыны, з’явілася на цырымоніі з пышным начосам на галаве — фрызурай, якую часта насіла Эмі Уайнхаўс.

Цырымонія, падчас якой былі прачытаныя малітвы на англійскай мове і іўрыце, скончылася выкананнем песні Кэрал Кінг “So Far Away”. Паводле слоў бацькі Эмі Уайнхаўс, гэта была адна з любімых песень яго дачкі і яны часта спявалі яе разам. Прах спявачкі будзе захоўвацца на могілках пры сінагозе Усходняга Лондана.

Нагадаем, 27-гадовая Эмі Уайнхаўс была знойдзеная мёртвай у сваім доме ў Лондане ў суботу 23 ліпеня. Прычына смерці спявачкі пакуль не называецца. Вынікі анатаміравання будуць вядомыя не раней як праз два тыдні.

Эмі Уайнхаўс вядомая як выканаўца музыкі ў стылі соўл, джаз і R&B. У 2003 годзе яна выпусціла свой першы альбом “Frank”, але па-сапраўднаму папулярнай стала толькі з выхадам другога альбома “Back to Black” у 2006 годзе. Праз 2 гады пасля гэтага Уайнхаўс атрымала пяць прэмій "Грэмі", у тым ліку і ў катэгорыі “Лепшы новы выканаўца".

Фота:www.antigorod.com, www.zvezdi.ru, www.wallpaper.celebritypc.comv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі