Студэнцкія стыпендыі ўзрастаюць на 19,4%
Адпаведны прэзідэнцкі ўказ падпісаны 30 снежня. Дакумент прыняты з мэтай падвышэння сацыяльнай абароны навучэнцаў.
Указам вызначаецца памер стыпендый навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў, які забяспечвае рост прыбыткаў гэтай катэгорыі грамадзянаў на ўзроўні росту заробкаў у бюджэтнай сферы, паведамляе БЕЛТА.
Дакумент набывае моц 1 студзеня 2012 года.