The Stokes загучалі па-японску

Беларуска-маскоўскі гурт The Stokes запісаў кавер на песню расійскай рок-каманды Э.С.Т. Кампазіцыя, якая мае назву “Между небом и водой”, увайшла ў саўндтрэк да фільма “Хроника столичных воров”.

З лідарам гурта Э.С.Т. Жанам Сагадзеевым The Stokes пазнаёміліся падчас працы над саўндтрэкам да фільма. Летам 2009 музыка трагічна загінуў і гэтай песняй беларускія музыкі вырашылі ўшанаваць яго памяць.

Цікава, што ў “стоксаўскай” апрацоўцы песня загучала па-японску. Паводле фронтмэна “Стоксаў” Аляксея Стокса, пры запісе кампазіцыі музыкі “хацелі адыйсці ад артадаксальнага року і дадаць нейкіх новых фарбаў”. Дапамог выпадак – падчас наведвання канцэрта японскай музыкі “Стоксаў” скарыў інструмент кота. Ён і пафарбаваў песню “Между небом и водой”.

Партыю кота ў кампазіцыі The Stokes запісала Наталля Клабукова – адна з найлепшых мастроў японскага інструмента ў Расіі. Паглядзець выкананне на гэтым унікальным інструменце можна праз адмысловае прома-відэа, знятае падчас запісу.

Між тым, у сакавіку The Stokes з песняй “По плану” трапілі ў сімвалічную складанку з 13 лепшых песень па версіі праграмы “Чартова дюжина”. А кліп на гэтую ж песню пратрымаўся месяц у топе-10 тэлеканала А-ONE, дзе дайшоў да другога месца, саступіўшы толькі 30 Seconds To Mars.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі