Сталінскіх рэпрэсій не было?

Сацсеткі выбухнулі абуранымі каментарамі пасля заявы пра тое, што сталінскія рэпрэсіі - гэта цьмяная справа, і як такіх іх не было ўвогуле, была проста "класавая барацьба".

Леанід Школьнікаў: "Іосіф Вісарыёнавіч Сталін 29 год кіраваў камуністычнай партыяй Савецкага Саюза, за гэты час савецкім людзям удалося здзейсніць шмат эпахальных  справаў, напрыклад, разграміць нямецкі фашызм, што адыграла велізарную ролю для лёсу ўсяго чалавецтва. Вельмі шмат ідзе ад неінфармаванасці людзей. Савецкі Саюз быў гатовы да вайны, інакш бы ён не перамог.

Так званыя сталінскія рэпрэсіі – гэта адзін з міфаў сталінізма. Кожная дзяржава мае права абараняць сябе ад знешніх і ўнутраных ворагаў. Сапраўды ішла класавая барацьба ў новых формах, ужо не на конях з шаблямі, не з тачанкамі і кулямётамі, а з дапамогай праваахоўных органаў. Шмат людзей было рэпрэсавана, але не ў выніку сталінскіх рэпрэсій, ў выніку класавай барацьбы. Вельмі шмат было трацкістаў, напрыклад, якія знішчалі ленінскія кадры. Мы не лічым сталінскія рэпрэсіі рэальным фактарам у гісторыі нашай радзімы, а тое, што ішла класавая барацьба і гінулі людзі – гэта мы прызнаем".

Прыводзім вам цікавыя выказванні нашых слухачоў:

@MAGILEX СТАЛІНСКІХ РЭПРЭСІЯЎ НЕ БЫЛО! ШОК! Столькі жахлівых гісторый... Але Сталін быў няшай, і нікога не рэпрасаваў =)

 

@bobachka мой прадзед сам кінуў сям'ю і з'ехаў у Сібір. у 46 яго на 20 гадоў рэпрэсавалі ў Комі, з канфіскацыяй маёмасці. ведаю яшчэ, што доўга сідзеў у СІЗА. Пры Сталіне кожны пісаў адзін на аднаго даносы, дзеці адмаўляліся ад бацькоў. Гэта жахліва. + РАЗМОВА З @bobachka - у дадатку!

 

@cats_power Мой прадзед ня здолеў вытрымаць згрызоты сумлення, бо лічыў сябе нацдэмам. Вырыў сабе яміну і застрэліўся ў ляску.

 

@Asiyeuski Дык у Курапатах людзі самі ў сябе стралялі

 

@ramonex Маіх ад высылкі выратаваў пачатак вайны. Мусілі вывезці 22 чэрвеня 1941га, але лёс склаўся так, што стала не да таго. Сталін спецыяльна так ўсё разлічыў, дооооо.

 

@komarovia І ля Катыні таксама палякі самі сябе застрэлілі. Хлусня!

 

@lenkokolbasa А ў мяне прабабуля - жонка ворага народу, усё жыццё запыты высылала, дзе пахаваны пасля расстрэлу.

 

@MarinaSumara Бабулінага нарачонага за 2 дні да вяселля забраў уночы "варанок". Больш яна яго не бачыла, а праз 3 гады выйшла за майго дзеда.

 

@exravalex Бацьку далі 25, адседзеў 5, вызвалілі за адсутнасцю складу злачынства. І дзякуючы таму, што не падпісаў прызнанне.

 

@Valentinka4 Майго дзеда пасля вайны рэпрэсавалі за адмову ўступаць у калгас. Пасля смерці Сталіна выпушчаны. Нерэабілітаваны ў сувязі са смерцю.

 

@s_arsoba Майго прадзеда "воран" забраў уначы з дому, за тое, што ён адмовіўся зносіць цэрквы ў г. Угліч

 

@mahaniok_be у маёй бабулі рэпрэсавалі бацьку, і яна нічога ня ведала пра яго лёс да 2006.

 

@nshitikova Майго дзеда раскулачылі (хоць працавала ўся сям'я і нікога не эксплуатавала) і адправілі на высілкі, а бабулю выкінулі на вуліцу з пяцью дзецьмі. Папярэдзілі хутаран, каб не прытулялі ў сябе: будзе тое ж самае. Хату аддалі лайдакам, якія і прадстаўлялі "новую ўладу"

 

@millionby Мой прапрадзед зарабіў шмат грошай ва Украіне. За дзень да арышту знік - паводле чутак, паспеў збегчы з усім золатам...

 

@reaktivny_puz У сям'і дзеда забралі пасля 1939 дом і ўчастак - вайну з 11 дзяцей з-за голаду перажыло 8.

 

@pryvid прапрадзед "добраахвотна" аддаў у 1939 у калгас свой надзел - гектараў 5 было. не аддаў бы - паехаў бы ў Сыбір :(

А ў вас ёсць свая гісторыя з сям'і? Пакідайце ў каментарах! Гісторыі жывых людзей мацней за аргументы любога гісторыка ;)

фота: Twitter

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі