Спыняецца прыём банкнот наміналам 10 і 20 рублёў

У сувязі з гэтым з першага дня вясны беларускія банкі не павінны здзяйсняць выдачу такіх банкнотаў з касаў.

Вось што распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар Нацбанка Аляксандр Цімашэнка:

“З 1 сакавіка па 30 верасня 2013 года структуры Нацбанка і банкі мусяць мяняць банкноты наміналам 10 і 20 рублёў без абмежавання і без камісійнага ўзнагароджання”.

З кастрычніка 2013 года па 31 сакавіка 2014-га абмяняць выведзеныя з ужытку банкноты наміналам 10 і 20 рублёў можна будзе толькі ў структурах Нацбанку. Яны будуць лічыцца несапраўднымі ад 1 красавіка 2014 года.

Фота — belta.by


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі