Сіноптыкі: уначы чакаецца да 24 марозу

Уначы на Брэстчыне, а ўдзень яшчэ і на Гомельшчыне прагназуецца моцны снег. Вецер будзе паўночна-ўсходні, 5-10 метраў за секунду, на поўдні парывы дасягнуць 14 метраў.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 13-19 градусаў марозу, на поўначы пры праясненнях — 20-24 ніжэй за нуль, а на поўдні краіны — 8-12 са знакам "мінус". У дзённыя гадзіны чакаецца 9-14 градусаў марозу (на поўдні — 6-8 ніжэй за нуль), паведамляе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі