Сёння пачынаецца "Фэст экскурсаводаў"

29 красавіка – 1 траўня ў межах святкавання ў Беларусі Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, дзякуючы сумесным намаганням некалькіх грамадскіх аб’яднанняў (Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Беларускi фонд культуры,  "Гісторыка", Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў) ужо ў трэці раз пройдзе акцыя "Фэст эскскурсаводаў". Фармат мерапрыемства прадугледжвае каля 30 пешых бясплатных экскурсій.

У якасці гідаў выступяць прафесійныя экскурсаводы, выкладчыкі гісторыі, даследчыкі пэўнай эпохі, тэматыкі ці рэгіёна. Яны атрымаюць магчымасць падзяліцца сваімі ведамі не толькі са студэнтамі і турыстамі, але і непасрэдна з усімі неабыякавымі да гісторыі свайго дома, вуліцы, горада.

У гэтым годзе ў межах "Фэста" адбудуцца таксама экскурсіі на ангельскай і нямецкай мовах для замежных гасцей, велапрабег-экскурсія па мясцінах Караля Чапскага, незвычайная экскурсія па зорным небе. Падчас экскурсій па сталічным парку Янкі Купалы і Курасоўшчыне чакаюцца невялікія тэатралізаваныя сюрпрызы, паведамляе tut.by

Спіс экскурсій тут.