Рыгор Барадулін трапіў у лякарню
У Народнага паэта забалела сэрца.
Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", Барадулін знаходзіцца ў Рэспубліканскім клінічным медычным цэнтры Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Год таму паэт лекаваўся там ад двухбаковай пнеўманіі ды ацёку лёгкага.