Расія аднавіла аб'ёмы паставак электраэнэргіі ў Беларусь

Паводле вынікаў сустрэчы прадстаўнікоў "Белэнэрга" і расійскага "Інтэр РАО ЕЭС", якая адбылася ў Маскве 10 чэрвеня Беларусь абавязваецца пагасіць запазычанасць за расійскую электраэнергію да 5 ліпеня, паведамляе БЕЛТА. На сустрэчы дамовіліся, што расійская кампанія адновіць пастаўкі электраэнергіі з 0.00 13 чэрвеня.

Нагадаем, што абмежаванні паставак расійскай электраэнэргіі уведзеныя з 9 чэрвеня. Паводле неафіцыйных звестак, "Белэнэрга" завінавацілася Расіі больш за 50 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі