Пяцёра беларусаў пацярпелі ў аварыі ва Украіне
Здарэнне адбылося ў нядзелю ў Кіраваградскай вобласці на аўтадарозе Ульянаўка — Мікалаеў.
Там сутыкнуліся два легкавікі, адзін з якіх загарэўся. Пажар ліквідавалі выратавальнікі на працягу паўгадзіны. Пацярпелых беларусаў з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу, інфармуе БЕЛТА.
Акрамя таго 19 жніўня ў Херсонскай вобласці кіроўца аўтамабіля Honda Accord здзейсніў наезд на 21-гадовага беларуса. Як паведамляюць украінскія СМІ, ад атрыманых траўмаў пешаход загінуў на месцы здарэння.