П'яны швейцарац адкрыў агонь па аднавяскоўцах
У вёсцы Даён на поўдні Швейцарыі мясцовы жыхар забіў трох чалавек і параніў яшчэ дваіх.
Паліцыя арыштавала стралка. Пры затрыманні ён атрымаў агнястрэльнае раненне, бо стаў пагражаць зброяй паліцыянтам.
Як паведамляе ВВС, падазраваны — мужчына ва ўзросце прыкладна 30 гадоў. У момант здарэння ён быў моцна п'яны.
Фота — tchest.org