Пуцін адказаў на ліст Макарэвіча

Уладзімір Пуцін адказаў на адкрыты ліст музыкі Андрэя Макарэвіча, паведамляе РІА “Новости”. У ім прэзідэнт Расіі параіў лідару “Машины времени” напісаць аналагічны ліст прадстаўнікам бізнесу. Таму што, на думку Пуціна, у тым ліку і “з іх падачы адбываецца правакаванне сітуацый падрбнага кшталту”. Пуцін, тым не менш, пагадзіўся, што дзяржава мусіць больш увагі надаваць барацьбе з карупцыяй. Аднак, мяркуе расійскі кіраўнік, гэтая задача з’яўляеца шматпланавай і не можа вырашацца толькі рэпрэсіўнымі метадамі. Нагадаем, 7 жніўня ў расійскіх СМІ быў апублікаваны адрасаваны Пуціну ліст Андрэя Макарэвіча. У ім славуты музыка прасіў прэзідэнта звярнуць увагу на катастрафічны маштаб карупцыі ў Расіі і ўмяшацца ў сітуацыю.

Фота: www.rus.err.ee

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі