Пол Макартні "заменіць" Курта Кабэйна ў "Нірване"

Сэр Пол Макартні збіраецца “паджэміць” з Дэйвам Гроўлам і Крыстам Наваселічам — былымі удзельнікамі Nirvana. Не выключана, што са сцэны прагучыць штосьці з рэпертуару даўно неіснуючай каманды. Толькі замест Курта спяваць будзе Пол. Ініцыятыва, па словах Макартні, сыходзіла ад Дэйва Гроўла, пра гэта ён распавёў газеце The Sun. Былы ўдзельнік “The Beathles” не паверыў сваім вушам, калі Дэйв патэлефанаваў яму з прапановай сумеснага выступу. Апроч іх, на дабрачынным канцэрце ў Н’ю-Ёрку выступяць Джон Бон Джові, Брус Спрынгсцін, Білі Джоэл, Аліша Кіз, Кэні Ўэст і The Rolling Stones. Зборы ад канцэрту будуць накіраваныя на дапамогу пацярпелым ад урагану "Сэндзі".

Фота: www.os.colta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі