Пару рублей: Не піце гарэлку - гэта "яД"!

21 сакавіка ў Сеціве з’явіўся другі па ліку альбом ужо неіснуючага гурта “Пару рублей”. Пласцінка мае назву “яД” і складаецца з 13 кампазіцый, напісаных, у асноўным, лідарам каманды Паўлам Яноўскім, а таксама пры ўдзеле вакаліста Міхаіла Краўцова і лідара IQ48 Яўгена Бузоўскага. Пад “атрутай” музыкі маюць на ўвазе гарэлку, і тым самым прапагандуюць любоў да здаровага ладу жыцця. Па словах Яноўскага, “сваім прыкладам музыкі паказваюць моладзі, чаго не варта рабіць”.

Выдаваць альбом на фізічных носьбітах музыкі пакуль не плануюць, маўляў, “усе фізічныя носьбіты ў мэйнстрыме хутка адамруць, як касеты ды вінілы”. Спампаваць “яД” ад “Пару рублей” можна на сайце ultra-music.com.

Фота: Вячаслаў Радзівонаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі