Памёр стваральнік расійскага Віні-Пуха
Вядомы рэжысёр-мультыплікатар Фёдар Хітрук памёр сёння ў Маскве на 96-м годзе жыцця.
Як паведамляюць расійскія СМІ, Хітрук амаль паўстагоддзя адпрацаваў на студыі "Саюзмультфмльм". Як аніматар ён стварыў каля 200 персанажаў у 102 фільмах, у іх ліку Снежная Каралева і Чырвоны Каптурок.
Як рэжысёр Хітрук мультфільмы "Гісторыя аднаго злачынства", "Вакацыі Баніфацыя", трылогію пра Віні-Пуха. Большасць яго фільмаў увайшлі ў скарбонку расійскай анімацыі.
Фота — joyreactor.cc