Пад Ваўкавыскам разбіўся самалёт

Звышлёгкі самалёт "Бекас Х-32", які належыць пружанскаму прадпрыемству, разбіўся непадалёк пасёлка Рось. Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН.

Пілот, мясцовы жыхар 1963 года нараджэння, загінуў.