Па Мінску ездзілі вадамёты?

DiMoS1988: "Гуляў па Уруччы і ўбачыў, як міма праязджае міліцэйскі вадамёт, шкада сфатаграфаваць не паспеў. Нейкая новая мадыфікацыя, я такіх у нас не бачыў раней. Мяркуючы па ўсім на базе МАЗ (а можа гэта і імпартны КАМАЗ, не паспеў разглядзець). Падобны на каробачку (так называюць аўтамабілі МАЗ на якіх ездзіць спецназ - Еўрарадыё), толькі пафарбаваны ў сіні колер, і на даху стаіць вадамётная ўстаноўка. Праўда, вось шчытоў спераду не было, ІМХО".

LanceR: "На Белнафтахіме каля 15-го корпуса БНТУ сёння чарада такіх запраўлялася і ехалі потым у бок Уручча. Доўга не мог высмактаць, што ў іх за "кулямёт" на даху".

У мінскай міліцыі, кажуць што не ўяўляюць, што гэта, а вадамётаў у іх няма.

"Магчыма, у некага проста бурная фантазія", – пракаментаваў Еўрарадыё прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі