Новы альбом Земфіры з’явіўся ў сеціве

Прэзентацыя новага альбома расійскай спявачкі Земфіры “Жить в твоей голове” была запланаваная на 15 лютага, аднак на дзень раней ён выкладзены на сэрвісе Яндекс.Музыка. Праслухаць рэліз могуць карыстальнікі сэрвісу ў Беларусі, Расіі, Украіне і Казахстане.

Канцэртны тур у падтрымку шостага альбома спявачкі стартуе адразу пасля выхаду альбома ў расійскім Томску. Як ужо вядома, гастролі ахопяць Расію, Украіну, Латвію і Эстонію. Адзначым, што Беларусь у канцэртным графіку Земфіры пакуль адсутнічае.

Папярэдні студыйны альбом Земфіры “Спасибо” датуецца 2007 годам.

Паслухаць альбом можна тут.

Фота: monitta.ks.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі