NME Awards 2013: лепшы гурт The Killers, горшы — One Direction

Увечары 27 лютага ў Лондане прайшла цырымонія ўзнагароджання музычнай прэміі часопіса New Musical Express. Па выніках NME Awards 2013 высветлілася, што лепшым брытанскім гуртом стаў Biffy Clyro, а тытул лепшай міжнароднай каманды дастаўся The Killers. Усяго пераможцы былі вызначаныя ў 22 розных намінацыях. Лепшым канцэртным гуртом аб’явілі Rolling Stones, лепшым альбомам апынуўся дыск “Given To The Wild” ад The Maccabees, аўтарам лепшага танцавальнага трэка і лепшым сольным выканаўцай стала Флорэнс Уэлш з Florence and the Machine а горшым гуртом прызнаныя One Direction.

Поўны спіс пераможцаў NME Awards 2013:

Лепшы міжнародны гурт: The Killers Лепшы брытанскі гурт: Biffy Clyro
Лепшы новы гурт: Palma Violets
Лепшы сольны выканаўца: Florence Welch
Лепшы трэк: Foals “Inhaler”
Лепшае відэа: Arctic Monkeys “RU Mine?”
Лепшы альбом: The Maccabees “Given To The Wild”
Лепшае перавыданне года: Blur “21”
Лепшы канцэртны гурт: The Rolling Stones
Лепшы міні-фестываль (да 50 000 гледачоў): Festival No.6
Лепшы фэст: Reading & Leeds Festivals
Хіт танцполаў: Calvin Harris feat. Florence Welch “Sweet Nothing”
Лепшы блог у Twitter: Alana Haim, Haim (@ babyhaim)
Лепшая кніга: Mike Skinner “The Story Of The Streets”
Галоўны музычны момант года: Цырымонія адкрыцця Летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане
Герой года: Барак Абама
Злыдзень года: Гары Стайлc
Горшы гурт: One Direction
Самыя адданыя фанаты: Muse
Лепшы фільм: “Хобіт: нечаканая вандроўка”
Лепшае ТV-шоу: “Fresh Meat”
Лепшы музычны фільм: The Rolling Stones “Crossfire Hurricane”
Самая сексуальная жанчына: Эмі Лі (Evanescence)
Самы сексуальны мужчына: Мэцью Бэламі (Muse)

Фота: musical-express.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі