Nickelback выступіць у Мінску

Колькі будуць каштаваць білеты, пакуль невядома, але інфармацыя пра выступ ужо з’явілася на сайце kvitki.by. Плануецца, што перад канцэртам у Мінску, Nickelback сыграюць у Маскве і Санкт-Пецярбургу (25 і 28 кастрычніка адпаведна).

Канадскія рокеры Nickelback упершыню едуць у Беларусь. У Мінску яны прадставяць праграму “Here&Now”.

Адзначым, што гэтая восень стане надзвычай насычанай на шоў замежных зорак. 22 верасня у Палацы спорту выступіць Placebo, тамсама 16 лістапада сыграюць Garbage. 25 верасня у Мінск-арэне сваё шоў прадставіць Джэніфер Лопес.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі