“Нафтан” стаў самым стратным прадпрыемствам Беларусі
Паводле
справаздачы аб дзейнасці акцыянерных таварыстваў у 1 квартале 2011 года,
апублікаваным Міністэрствам фінансаў, "Нафтан" працаваў у гэтым годзе
са стратамі ў 198 мільярдаў рублёў. На
другім месцы Мазырскі НПЗ. Яго страты склалі 166 мільярдаў, паведамляе “Ежедневник”.
У
тройку таксама ўвайшоў найбуйнейшы бровар краіны - «Крыніца».Страты мінскіх півавараў склалі восем з
паловай мільярдаў.
Нагадаем, што ў мінулым
годзе “Нафтан” і Мазырскі НПЗ былі аднымі з самых прыбытковых прадпрыемстваў
краіны.





