На MySpace пройдзе конкурс талентаў

Адзін з новых уладальнікаў MySpace Джасцін Цімберлэйк і яго мэнэджар Джоні Райт шукаюць варыянты вяртання цікавасці інтэрнэт-карыстальнікаў да зачахлага рэсурса. Для ўзнаўлення MySpace партнёры збіраюцца зладзіць на ім нешта кшталту конкурсу талентаў. Па словах Райта, задача новых уладальнікаў будзе выканана, калі “індустрыя зноў павернецца тварам да Майспэйс і да таленавітых людзей, якія яго насяляюць”.

Цімберлэйк з’яўляецца адным з фундатараў кампаніі Specific Media. Нагадаем, на мінулым тыдні Specific Media выкупіла MySpace у яго ранейшага гаспадара - медыя-магната Руперта Мэрдака за сціплыя 35 мільёнаў долараў.

Фота: www.kinolife.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі