На Брэстчыне ідзе антыалкагольная кампанія

Так, у Камянецкім раёне акцыя запланаваная з 25 красавіка па 20 траўня. Кожны чацвер ва ўсіх крамах да 11-й гадзіны раніцы алкаголь не прадаецца. Пра гэта паведамляе раённая газета “Навіны Камянеччыны”. У гэты час міліцыянты і нарколагі адсочваюць аматараў выпіць, адвозяць іх у міліцэйскія апорныя пункты на прагляд фільма “Святло ў канцы тунэля” і гутарку. Невыпраўных афармляюць на лячэнне ў Брэсцкі наркадыспансер. Ужо накіравалі больш за 30 чалавек.


Баранавіцкі гарвыканкам ад 20 красавіка ладзіць "раніцу цвярозасці" штоквартал. Раз на тры месяцы алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва вырашана не прадаваць з 8-й да 14-й гадзіны.