MySpace прадалі па сімвалічным кошце
Карпарацыя Руперта Мэрдака News Corp прадала сацыяльную сетку MySpace ў шмат разоў танней той сумы, якую некалі за яе заплаціла.
Рэкламнае агенцтва Specific Media набыло праект, які знаходзіцца ў глыбокім заняпадзе, усяго за $ 35 млн., паведамляе ВВС.
У 2005 годзе кампанія Мэрдака аддала за MySpace больш за паўмільярда долараў. У той час гэта была самая папулярная сацыяльная сетка і пры дапамозе гэтага набыцця News Corp разлічвала стаць магутным гульцом у сферы "новых медыя". У 2007 годзе Myspace ацэньвалася ў 5 мільярдаў долараў. Аднак на парцягу апошніх гадоў MySpace імкліва губляла карыстальнікаў, якія аддавалі перавагу Facebook і Twitter. Нядаўна высветлілася, што сваю старонку на MySpace перастаў наведваць нават яе заснавальнік і першы кіраўнік Том Андэрсан.