Мінскіх бейсджампераў асудзілі на пяць сутак

Нагадаем, што 12 студзеня некалькі маладых людзей скокнулі на парашутах з тэлевежы ў цэнтры Мінску, на вуліцы Камуністычнай. Міліцыя заяўляе, што маладыя людзіей праніклі на ахоўную тэрыторыю. Асобы бейсджампераў былі выяўленыя — усе яны жыхары Баранавічаў. Іх затрымалі у той жа вечар, інфармуе БЕЛТА.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў двух парушальнікаў да пяці сутак адміністрацыйнага арышту за незаконнае пранікненне на ахоўваны аб’ект. Дачыненне трэцяга затрыманага яшчэ высвятляецца.

Фота — meganews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі