Мінгарвыканкам прадказвае на восень рост беспрацоўя
На думку гарадскіх уладаў, гэта адбудзецца, калі за лета не будзе знойдзенае выйсце з цяперашняй эканамічнай сітуацыі.
Пакуль жа, па словах чыноўніка Мінгарвыканкама Сяргея Іконнікава, складанасці на валютным рынку краіны не адбіліся на сталічным рынку працы.
Іконнікаў: "Разглядаюцца пытанні, звязаныя з магчымасцю ў перспектыве нейкага скарачэння рабочай сілы, калі сітуацыя на працягу лета не стабілізуецца. Хацелася б, каб рашэнні, звязаныя са стабілізацыяй сітуацыі, былі прынятыя і рэалізаваліся як мага хутчэй".