"Ляпісы" выдаюць "Рабкор" ужо 1 траўня!

Новая пласцінка "Ляпісаў" з'явіцца амаль на тыдзень раней, чым планавалася. Ужо 1 траўня яна будзе выкладзена для праслухоўвання на сервісе "Яндекс. Музыка". А 6 траўня “Рабкор” можна будзе спампаваць на сайце ThankYou.ru. Нагадаем, першапачаткова "Рабкор" мусіў выйсці ўвосень 2012 года. Аднак затым дата рэлізу была двойчы змененая. Па словах лідара гурта Сяргея Міхалка, альбом атрымаўся "ярасным і жорсткім". У яго ўвайшло 12 трэкаў, у тым ліку і 4 беларускамоўных. Цяпер "Ляпіс Трубяцкой" знаходзіцца ў канцэртным туры пад назвай “Не быць скотам”. Падчас сваіх выступаў каманда грае таксама і новыя песні з будучага альбома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі