Лядовыя палацы ад банкруцтва ўратуюць школьнікі
З такой ініцыятывай выступіў Ганцавіцкі раённы аддзел адукацыі.
Яго начальнік Сяргей Соракаў разаслаў у школы адмысловыя лісты. Чыноўнік рэкамендуе кіраўнікам навучальных устаноў арганізаваць для дзяцей наведванне басейнаў і лядовых палацаў вобласці за кошт бацькоў школьнікаў.
Для навучання плаванню і катанню на каньках аддзел адукацыі рэкамендуе выкарыстоўваць урокі фізкультуры, а таксама час, вылучаны на працу гурткоў і пазакласныя заняткі. Застаецца вызначыць, дзе знайсці час і грошы, каб давезці школьнікаў у Баранавічы ці Пружаны. У самім Ганцавіцкім раёне няма не толькі лядовага палаца, але і ні аднаго басейна.