Лукашэнка зрабіў хет-трык

Каманда прэзідэнта Беларусі перамагла дружыну Гомельскай вобласці з лікам 12:5 у матчы пятых Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Паядынак адбыўся на арэне ХК "Юнацтва-Мінск" у сталічным парку Горкага, паведамляе БЕЛТА.

У складзе каманды кіраўніка краіны па 3 шайбы закінулі яе капітан Андрэй Асташэвіч і сам Аляксандр Лукашэнка.