Лукашэнка распавёў пра свае грошы на рахунках у Кіпры (відэа)

Кіраўнік Беларусі абверг абвінавачванні ў тым, што ён мае фінансавыя сродкі на Кіпры. Лукашэнка прапанаваў тым, хто зможа знайсці гэтыя грошы, забраць іх сабе.

"Што да мільярдаў Лукашэнкі, то магу толькі паўтарыць: забярыце. 60% забраў Кіпр, а астатняе — забярыце, хто знойдзе. Ёсць магчымасць, забярыце не толькі ў Лукашэнка, але і ў блізкіх і набліжаных", — перадае interfax.by словы кіраўніка Беларусі.

Разам з тым Лукашэнка ўпэўнены, што фінансавы крызіс на Кіпры не адаб'ецца на беларускай эканоміцы. Па яго словах, беларускіх грошай на Кіпры няма і беларускія банкі практычна не звязаныя з Кіпрам.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі