Лукашэнка павіншаваў Назарбаева
Нурсултан Абішэвіч перасягнуў дасягненне Аляксандра Рыгоравіча: на выбарах прэзідэнта Казахстана за яго прагаласавалі больш як 95% выбарнікаў.
"Аказаны вам давер народа з'яўляецца яркім сведчаннем правільнасці курса, які вы праводзіце і які накіраваны на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці Казахстана", — адзначыў Лукашэнка ў віншаванні.