Курс долара паводле Нацбанка ўпершыню перакрочыў 5000
На 13 ліпеня курс долара вызначылі ў 5.004 рубля.
Дагэтуль каціроўка амерыканскай валюты вагалася ў межах 4930 — 4990 рублёў, але “псіхалагічную мяжу” у 5000 не перасякала ніводнага разу. Нагадаем, што курс долара ў абменніках павінен адрознівацца ад афіцыйнага толькі на +-2%. Іншымі словамі, 13 ліпеня долар у абменніках ужо могуць прадаваць ці набываць па 5.100.
Курс еўра на 13 ліпеня 6.949 рублёў. Расійскага рубля — 176 рублёў. Курсы гэтых валют наадварот зніжаюцца.