Кубак Дэвіса: Беларусь саступае Манака — 1:2
Пасля двух дзён матча першага кола другой групы Еўра-Афрыканскай зоны лік вядуць гаспадары корту.
1 лютага беларус Дзмітрый Жырмант прайграў Бенжамену Байрэ — 7:6 (8:6), 1:6, 3:6, 3:6, а Уладзімір Ігнацік перамог Жана Рэнэ Лінара — 6:4, 6:4, 6:0.
2 лютага ў парнай сустрэчы Максім Мірны і Андрэй Васілеўскі саступілі Бенжамену Байрэ і Гіёму Куяру — 6:7 (3:7), 664, 6:4, 6:7 (5:7), 2:6.
Сёння, 3 лютага Ігнацік згуляе з Байрэ, а Жырмант — з Лінарам. Пераможца гэтага матчу сустрэнецца з Латвіяй, якая датэрмінова абыграла на выездзе Туніс — 3:0. У сваю чаргу тунісцы будуць супернічаць са слабейшым у пары Манака — Беларусь.
У рэйтынгу Кубка Дэвіса Беларусь займае 50-е месца, Манака — 61-е, нагадвае БелаПАН.