Кіроўца аўтамабіля Mazda не прапусціла трамвай
Здарэнне адбылося 14 студзеня ў Мінску на Старавіленскім тракце.
Выязджаючы са стаянкі, жанчына не заўважыла трамвай. У выніку сутыкнення машыну адкінула. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Трамвай і легкавік атрымалі пашкоджанні, інфармуе сайт onliner.by.
Фота — bymedia.net