"Кідальніка яек" пакідаюць навучацца

Пра тое, што Павел Сяргей можа працягваць навучанне ў каледжы яму 17 лістапада паведаміў майстар. З дырэктарам маладафронтавец сустрэцца не змог, паведамляе сайт "Маладога фронту".

Нагадаем, 7 лістапада хлопец з яшчэ двума маладафронтаўцамі закідаў яйкамі помнік Леніну. За гэта ўсе трое атрымалі адміністрацыйны арышт. 16 лістапада адміністрацыя каледжа паведаміла Сяргею, што яго адлічаць з навучання за парушэнне статуных нормаў установы.