“Хто тут?” ад Фрэйда і Пана Жыжмы

У траўні ў Сеціве адбыўся рэліз дэбютнага альбома “Хто тут?” праекта Паўла Зыгмантовіча(Фрэйда) “Пан Жыжма”.

Альбом зроблены ў ключы этна-рэпа: яго песні заснаваныя на народных тэкстах, у аранжыроўках выкарыстаны сэмпліраваныя цымбалы, дуды, жалейкі і запазычаная музыка да песень Алеся Камоцкага, гуртоў “Палац” ды “Postscriptum”. Таксама ў альбом увайшла песня на верш Францішка Багушэвіча “Мая хатка”. Альбом можна свабодна спампаваць на старонцы блогу Мая доля, які ўтрымлівае матэрыялы пра беларускую міфалогію, культуру і людзей. У запісу праекта апроч Паўла Зыгмантовіча, бралі ўдзел лідар IQ48 Яўген Бузоўскі і Раман Камоцкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі