"Камяніцу" адкрыюць Госціца і Стары Ольса

3 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах адбудзецца трэці па ліку фолк-фэст “Камяніца”. Па словах каардынатара імпрэзы Сяргея Чыгрынца, наведвальнікаў чакае шмат сюрпрызаў, “разнастайная і моцная музычная праграма ад самага пачатку фэста”. Так, адкрыюць фэст фальклорны тэатр “Госціца” і гурт “Стары Ольса”. На змену ім на сцэне з’явяцца гурты “Хоха Бэнд”, “Ветах”, дуэт “Аляксандра і Канстанцін”. У якасці хэдайнераў сёлета выступяць Osimira і Троіца. Завершыць фэст дыджэйскі сэт лідара ўкраінскага гурта Воплі Відаплясава Алега Скрыпкі.

Фэст распачнецца ў 13 гадзін. Кошт квіткоў – музейны – усяго 10 тысяч рублёў. Нездарма арганізатары фэсту маюць мэту папулярызаваць беларускую культуру і дапамагчы музею. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць не толькі паслухаць музыку, але і паглядзець усю экспазіцыю музея. Папярэдні продаж квіткоў у касах музею. Даведкі па тэлефоне velkom 670 13 30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі